Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Публіцысты

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.

Аляксандр Мікалаевіч Бадакнарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям і рабочых. Пасля заканчэння Федзюкоўскай сярэдняй школы ў 1983 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Гады вучобы былі перапынены тэрміновай службай у Савецкай арміі (1984–1986). Пасля заканчэння БДУ ў 1990 годзе застаўся ў Мінску.

Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.

Франц (Францішак)Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) каля 1815 года ў сям’і ўніяцкага святара. Пісаць і чытаць Францішак навучыўся дома, затым паступіў у Пінскае павятовае вучылішча. Падчас вучобы зарабляў рэпетытарствам і дапамагаў маці пасля заўчаснай смерці бацькі. Вялікі ўплыў на духоўнае фарміраванне Ф. Савіча ў гэты час аказаў наглядчык вучылішча Францішак Махніцкі, выкладчык польскай і лацінскай граматыкі.

Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна, працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе, потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў весцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы.

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў в. Лышча Пінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер у Брэсцкай вобласці).

Леан (Лявон) Бароўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1784 года на Піншчыне (цяпер у Брэсцкай вобласці). Сярэднюю адукацыю Лявон атрымаў у Пастаўскай школе. З 1801 года ён вучыўся ў Галоўнай віленскай школе, якая ў 1803 годзе была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і адначасова служыў у канцылярыі школы сакратаром. У 1803 годзе Л. Бароўскі атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофіі.

Анатоль Адамавіч Альшэўскі нарадзіўся 4 ліпеня 1904 года ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Адам Іванавіч Альшэўскі, у канцы ХIХ ст. быў пісарам у Шэнеўскай воласці Пружанскага павета, потым Альшэўскія жылі ў Бярозе-Картузскай, дзе бацька служыў у валастным архіве.

Старонка 4 з 6